Спадчына: Пінская фвбрыка мастацкіх вырабаў «Крыніца Палесся»
Аўторак, 18 Кастрычнік 2016 15:08
2016 г. – 70 гадоў з часу стварэння Пінскай фабрыкі мастацкіх вырабаў «Крыніца Палесся», рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства (Пінск; 1946)
Гісторыя Пінскай фабрыкі мастацкіх вырабаў «Крыніца Палесся» пачалася са стварэння ў снежні 1946 года арцелі імя «8 Сакавіка», дзе працавалі 16 чалавек. Першая прадукцыя арцелі – жаночыя сукенкі, блузкі, мужчынскія кашулі, абрусы, накідкі – была ўпрыгожана ручной мастацкай вышыўкай у тэхніцы «крыж», «падліковая роўнядзь», «свабодная роўнядзь», машыннай вышыўкай «тамбур» і інш. Вялікая разнастайнасць гафту з тонкімі і складанымі ўзорамі, якія захаваліся ў былых работніц фабрыкі, сведчыць аб высокім майстэрстве пінскіх вышывальшчыц.